Беларуская Служба

Працяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы Беларусі

07.07.2025 16:36
Працяглыя і моцныя замаразкі ў маі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы, асабліва пацярпелі пладовыя дрэвы і кустоўе, пасевы сельскагаспадарчых культур на тарфяніках і ў нізінах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Henryk Niestrój/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава на прэс-канферэнцыі 7 ліпеня.

Паводле яе слоў, у начныя гадзіны тэмпература паветра паніжалася да 0 – мінус 5 градусаў, на Палессі – да 9-10 градусаў марозу.

«Больш за ўсё загінула і пашкоджана пасеваў было ў Брэсцкай вобласці», – адзначыла Бакланава.

Май сёлета, паводле ацэнак спецыялістаў, быў халодным, сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала 10,9 градуса вышэй за нуль, што на 2,5 градуса ніжэй за кліматычную норму. Паводле слоў прадстаўніка Белгідрамета, з 1945 года такая тэмпература ў маі адбываецца ў сярэднім раз у восем гадоў. Сёлета большую частку вясновага месяца стаяла халаднаватае надвор'е, назіраліся начныя замаразкі, а працяглыя інтэнсіўныя нізкія тэмпературы нанеслі страты сельскай гаспадарцы рэспублікі.

Паводле БелТА/вх