Арыштаваны на тры месяцы ў Грузіі грамадзянін Беларусі вызвалены. Рашэнне прыняў Тбіліскі гарадскі суд на пасяджэнні 18 ліпеня, паведаміў «Позірку» брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў гэтай краіне.
«Арышт заменены неабходнасцю адзначацца ў Дэпартаменце міграцыі МУС раз на два тыдні. У той жа час той бок мае права абскардзіць рашэнне суда», – сказаў праваабаронца.
Як паведамлялася, 14 ліпеня беларус (імя рэдакцыі вядомае, пакуль не публікуецца па меркаваннях бяспекі) прыйшоў у Дэпартамент з заявай аб прадастаўленні прытулку. У працэсе падачы дакументаў ён быў затрыманы.
вс