У чэрвені 2025 года выйшаў на свабоду 28-гадовы былы журналіст лунінецкай незалежнай газеты «Медыя-Палесся» Яўген Нікалаевіч, паведамляе nashaniva.com. Ён быў прысуджаны да паўтара года калоніі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Нікалаевіч цалкам адбыў тэрмін у калоніі №2 у Бабруйску.
Журналіст «Медыя-Палесся» першы раз быў затрыманы яшчэ падчас асвятлення пратэстаў у Пінску 10 жніўня 2020 года. Тады Нікалаевіча збілі, як і дэманстрантаў. Яго адпусцілі праз тыдзень. Пасля журналіста затрымлівалі яшчэ 30 жніўня 2020 года. А ў лістападзе 2020 года кінулі на 10 сутак.
15 красавіка 2024 года Нікалаевіча затрымалі па крымінальнай справе. 26 верасня 2024 года суддзя Яўгенія Мельнік вынесла яму абвінаваўчы прысуд.
У зняволенні ў Беларусі цяпер 36 супрацоўнікаў медыя.
вх