У чэрвені 2025 года ў Мінску вынеслі прысуд ІТ-супрацоўніку Віктару Меку. Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», хлопец атрымаў два гады калоніі за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі», паведамляе «Наша Ніва».
Віктар Мека нарадзіўся ў 1988 годзе. Вучыўся ў Мінскім інавацыйным універсітэце. Апошнія гады займаўся распрацоўкай камп’ютарных гульняў.
Хлопца арыштавалі 6 лютага 2025 года, чатыры месяцы да суда ён знаходзіўся ў СІЗА.
вс