У адной з пастаноў (https://www.patriarchia.ru/db/text/6226878.html) Сінод РПЦ, паседжанне якога прайшло 24 ліпеня 2025, вырашыў нагадаць аб тым, што афіцыйныя найменні кананічных структур — дыяцэзій, прыходаў, манастыроў, павінны ўтрымліваць словазлучэнні «Руская Праваслаўная Царква» ці «Маскоўскі Патрыярхат».
Сінод запатрабаваў усе найменні «прывесці ў адпаведнасць з сапраўдным вызначэннем».
Хрысціянская візія піша, што гнеў маскоўскага начальства можа быць выкліканы тым, што, як паведамляецца ў некаторых крыніцах, у перапрацаваным для перарэгістрацыі статуце БПЦ знікла яе «другая назва» - Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхата. Менавіта так і ніяк інакш у Маскве называюць Беларускую царкву.
За апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі склаўся кансэнсус наконт наймення сваёй царквы як «Беларуская Праваслаўная Царква» без грувасткага вызначэння «Маскоўскага Патрыярхата». Безумоўна, ужыванне паняцця «Беларуская Праваслаўная Царква» выклікае ў Маскве раздражненне і счытваецца як імкненне да большай ад Масквы адасобленасці, піша Хрысціянская візія.
ав