Пушкін трапіў у няволю з-за палітычна матываванай крымінальнай справы, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 11 ліпеня 2023 года ён памёр у бальніцы, куды яго са спазненнем прывезлі з гродзенскай турмы № 1. У мастака была прабадная язва страўніка, развіўся перытаніт, поліарганная недастатковасць.
Пушкіну паставілі ў віну стварэнне партрэта дзеяча антысавецкага руху Яўгена Жыхара, які экспанаваўся ў Гродне. Пракуратура заявіла, што мастак характарызаваў Жыхара як “чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым праслаўляў і ўхваляў ягоныя дзеянні“.
30 сакавіка 2022 года суддзя Алена Шылько прыгаварыла Пушкіна да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
Падчас абвяшчэння прысуду Пушкін распрануўся, каб былі бачныя драпіны ў форме крыжа, і запатрабаваў вызвалення ўсіх палітвязняў.
Увечары 6 жніўня ў варшаўскім Музеі вольнай Беларусі адкрыецца выстава“ Застацца“ да 60-годдзя Пушкіна.
Позірк/яс