Беларуская Служба

Адвакатку палітвязняў пазбавілі ліцэнзіі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі» пасля 26 гадоў практыкі

14.08.2025 15:16
Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Святлану Гарбаток, якая, у тым ліку, бараніла палітвязняў.
      , ,   ,  .
Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Святлану Гарбаток, якая, у тым ліку, бараніла палітвязняў.Фота з адкрытых крыніц

Такое рашэньне прыняў Мінюст. «Праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў, па выніках якой прынята рашэнне аб немагчымасці выканання адвакатам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святланай Гарбаток сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі», – заявілі ў ведамстве.

Святлана Гарбаток атрымала адвакацкую ліцэнзію ў 1999 годзе. Працавала ў юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска. Сярод іншага, абараняла палітвязняў анархіста Мікалая Дзядка і Уладзіміра Кнігу, які праходзіў па «справе Ціханоўскага».

Пераслед адвакатаў, якія працуюць з палітычнымі справамі, у Беларусі мае сістэмны характар. 

З 2020 года ў краіне як мінімум 141 адвакат страціў ліцэнзію, а не менш за 11 былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. 

вх