Беларуская Служба

Мінулай ноччу як мінімум адзін беспілотнік парушыў паветраную прастору Беларусі

22.08.2025 17:03
Гэта адбылося на фоне масіраванага ракетнага нападу Расіі па Украіне.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Мінулай ноччу як мінімум адзін беспілотнік парушыў паветраную прастору Беларусі, заляцеўшы з тэрыторыі Украіны, паведамляе «Флагшток».

Гэта адбылося на фоне масіраванай ракетнай атакі Расіі па Украіне.

Па дадзеных украінскага маніторынгавага канала «Рында маніторыць», інцыдэнт адбыўся каля поўначы ў раёне ўкраінскага горада Славуціч.

Таксама паведамляецца, што інфармацыя аб пуску ракеты з тэрыторыі Беларусі па Украіне, распаўсюджаная 20 жніўня, пацвярджэння не атрымала.

вс