Беларуская Служба

Івонка Сурвілла: Мы толькі тады дасягнем нашую мэту, калі будзем аб’яднанай нацыяй

25.08.2025 13:40
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да беларусаў з нагоды 34-х угодкаў аднаўлення незалежнасці.
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла facebook.com/radabnr

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла выступіла з заявай да 34-х угодкаў аднаўлення незалежнасці Беларусі.

«25-га жніўня 1991-га года беларусы аднавілі самае дарагое, што ёсць у кожнага народа – Незалежнасць(…) На жаль, месца чужых захопнікаў заняў дыктатар, які не толькі не любіць зямлі, якую здабыў хлуснёй, але якой ён гатовы гандляваць, каб утрымаць узурпаваную ім уладу.

Здраджаны народ застаецца ў няволі, дыктатар пры падтрымцы Масквы разгарнуў супраць яго татальны тэрор, і сотні тысячаў беларусаў не маюць іншага выйсця, як шукаць прытулку на чужыне», – дадала яна.

«Нягледзячы на вымушаную эміграцыю сотняў тысяч беларусаў, мы застаемся адзіным народам – тыя, хто на Бацькаўшчыне і тыя, хто на чужыне(…) Мусім зразумець што мы толькі тады дасягнем нашую мэту, калі будзем з’яднанай нацыяй», – заклікала старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла.

аз