Беларуская Служба

BelGee заняў пятае месца, сярод аўтамабіляў, якія ў жніўні ў Расіі купляліся найбльш ахвотна

03.09.2025 15:15
Дарэчы беларуска-кітайская марка сярод брэндаў, якія паказваюць рост, вызначылася лепш за іншых.
   ,
Завод «БелДжы» ў Барысаве, БеларусьBy ArtikPomor18 - Own work, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=131732549

Паводле дадзеных аналітычнага агенцтва «Автостат», па выніках апошняга летняга месяца 2025 года ў Расіі было прададзена 122 235 новых легкавых аўтамабіляў. Гэта на 17,6 працэнта менш, чым у жніўні мінулага года.
Лідарства на расійскім рынку з вялікай перавагай захоўвае айчынная марка Лада, на долю якой у канцы лета прыйшлося менш за чвэрць (22,6%) ад агульнага аб'ёму, што ў колькасным выражэнні складае 27 610 прададзеных аўтамабіляў.

Тытул самага папулярнага замежнага брэнда вярнуў сабе кітайскі Haval, аўтамабілі якога ў жніўні разышліся тыражом у 16 028 адзінак.

На трэці радок у агульным заліку апусціўся кітайскі Chery (11 099), за якім яшчэ адзін кітаец Geely (8 689).

Пятае месца ўпершыню заняў беларускі BelGee з паказчыкам 7 806 аўтамабіляў. Дарэчы беларуска-кітайская марка сярод брэндаў, якія паказваюць рост, вызначылася лепш за іншых. У жніўні продажы BelGee павялічыліся ў 2,2 раза ў параўнанні з мінулым годам.

За студзень-жнівень рэалізацыя вырасла ў 1,5 раза – да 32,15 тыс. аўтамабіляў.

Такім чынам доля BelGee на расійскім рынку істотна паднялася: у жніўні 2025 года – 6,39%. Год таму яна складала 2,35%.

У ТОП-10 таксама патрапілі Changan (7 010), Jetour (4 485), Solaris (3 668), Toyota (2 996) і OMODA (2 984).

аз