Беларуская Служба

Мінабароны паведаміла пра гібель вайскоўца пры дэсантаванні з самалёта

04.09.2025 13:39
 Невядома, дзе канкрэтна адбылося надзвычайнае здарэнне.
.  -2.
Ілюстрацыя. Самалёт Ан-2.Фота: oruzhie.info

Пра гібель вайскоўца Узброеных сіл Беларусі паведамляе Міністэрства абароны, аб чым піша Позірк. Загінулы навучаўся на 3-м курсе аднаго з факультэтаў Ваеннай акадэміі, меў неаднаразовы вопыт дэсантавання, адзначае ведамства.

Паводле папярэдняй інфармацыі, «праз няштатную сітуацыю ў паветры падчас дэсантавання з самалёта Ан-2 на адным з палігонаў вайсковец атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём».

Мінабароны паведаміла пра пачатак праверкі па факце гібелі вайскоўца, абставіны высвятляюцца камісіяй ведамства сумесна са Следчым камітэтам.

Заяўляецца, што на месца здарэння «выехаў асабіста намеснік міністра абароны».

«Ход правядзення праверкі — на асабістым кантролі міністра абароны»,  — гаворыцца ў паведамленні.

Мінабароны не паведаміла, дзе канкрэтна адбылося надзвычайнае здарэнне.

нг