Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштаф Ажана быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Яму ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з меркаваным «актам шпіянажу», учыненым грамадзянінам Польшчы Гжэгажам Гавелам. У ноце беларускі бок заклікаў Варшаву «ўстрымацца ад дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
У чацвер вечарам па дзяржаўным тэлебачанні Беларусі быў паказаны рэпартаж пра затрыманне КДБ грамадзяніна Польшчы, святара Гжэгажа Гавела, які нібыта збіраў інфармацыю аб расійска-беларускіх ваенных вучэннях «Захад-2025».
Прадстаўнікі польскага ўраду, у тым ліку прэм'ер-міністр Дональд Туск, заявілі, што разглядаюць затрыманне паляка ў Беларусі як чарговую правакацыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Туск зазначыў, што польскія спецслужбы не выкарыстоўваюць манахаў для збору інфармацыі аб ваенных вучэннях. Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што прыме дыпламатычныя меры ў адказ.
вс