Беларуская Служба

20-гадовага хлопца з Лепеля асудзілі, верагодна, па «справе Гаюна»

05.09.2025 18:05
Малады чалавек асуджаны за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Вячаслаў Сямёнаў здымак з сацыяльных сетак

У чарговым абнаўленні «экстрэмісцкага спісу» МУС з'явілася прозвішча 20-гадовага Вячаслава Сямёнава. У дакуменце пазначана, што ён – родам з вёскі Стары Лепель, хоць у профілі хлопца «УКантакце» пазначаны Лепель, а як месца нараджэння і вучобы – Санкт-Пецярбург, піша Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Малады чалавек асуджаны паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэта можа сведчыць пра яго сувязь з так званай «справай Гаюна».

У спісе адзначана, што Сямёнаў ужо адбывае пакаранне, а гэта азначае, што яму прысудзілі тэрмін.

вс