Кіраўнік упраўлення камунікацый Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат пракаментаваў інцыдэнт, які адбыўся падчас самага шырокамаштабнага ўдару Расіі а Украіне: «На беларускім напрамку было зафіксавана некалькі «Шахедаў», якія, так сказаць, зрэзалі сабе шлях праз тэрыторыю Беларусі».
Расіяне выкарыстоўваюць тэрыторыю іншай дзяржавы ўжо не першы раз, — адзначыў Ігнат у эфіры ўкраінскага тэлебачання.
— Мы гэта назіраем не ўпершыню. Канешне, пры такіх масіраваных атаках вораг праводзіць апрацоўку ўсіх маршрутаў. Так што не першы раз дроны ці ракеты перасякаюць мяжу іншай дзяржавы. Раней падобныя выпадкі былі на поўдні — дроны і ракеты перасякалі ўчасткі мяжы з Малдовай і Румыніяй.
Юры Ігнат заклікаў усіх жыхароў захоўваць асцярожнасць і не публікаваць прылётаў варожай тэхнікі ў рэальным часе.
нг