Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Гэта «адказ» Расіі на мірныя намаганні

10.09.2025 14:15
Паводле дэмакратычнай лідаркі Беларусі, Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію.
Святлана Ціханоўская youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya/скрыншот

«Парушэнні паветранай прасторы расійскімі беспілотнікамі гэта не выпадковасць, а наўмысная эскалацыя. Пуцін і Лукашэнка ставяць пад пагрозу Польшчу і ўвесь Еўрасаюз. Гэта «адказ» Расіі на мірныя намаганні: больш тэрору, больш правакацый», – напісала на платформе X дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. Паводле яе, Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію.

Пакуль рэжымы – Пуціна і Лукашэнкі застаюцца ва ўладзе, пагрозы еўрапейскай бяспецы будуць пастаяннымі, канстатаваў у сваю чаргу намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

«Беспрэцэдэнтнае парушэнне паветранай прасторы расійскімі беспілотнікамі дэманструе, што Расія і яе саюзнік, рэжым Лукашэнкі, правяраюць сістэму супрацьпаветранай абароны НАТА ў цэлым – і Польшчы ў прыватнасці – перад вучэннямі «Захад-2025»», – заявіў палітык.

аз

Рыжанкоў аб закрыцці Польшчай мяжы: гэта антынародны крок

10.09.2025 12:20
«Палякі пакаралі гэтым сябе і сваіх партнёраў», – лічыць міністр замежных спраў Беларусі.

«Уварванне беспілотнікаў у польскую паветраную прастору даказвае, што расійская агрэсія супраць Украіны ўплывае на ўвесь рэгіён»

10.09.2025 13:27
Лідары ​​краін Балтыі пракаментавалі ўварванне расійскіх беспілотнікаў у Польшчу

Начальнік Генеральнага штаба Беларусі: Мы папярэдзілі Польшчу і Літву аб беспілотніках

10.09.2025 13:15
Беларусь рэалізуе свае абавязацельствы ў рамках абмену інфармацыяй аб паветранай абстаноўцы з Польшчай і краінамі Балтыі, запэўніў генерал-маёр Павел Муравейка.