Беларуская Служба

Супрацоўнік пасольства Беларусі ў Кішынёве абвешчаны персонай нон грата

10.09.2025 16:20
Надоечы аб высылцы беларускіх дыпламатаў паведамлялі таксама Польшча і Чэхія.
Пасольства Беларусі ў Малдове Фота: ipn.md

Супрацоўнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Малдове абвешчаны ўладамі ў Кішынёве персонай нон грата. Інфармацыю пацвердзілі крыніцы выдання IPN. Пакуль прадстаўнікі прэс-службы Міністэрства замежных спраў не пацвердзілі і не абверглі гэтай інфармацыі. Пра справу раніцай напісалі некалькі Telegram-каналаў.

Прычыны рашэння аб высылцы пакуль невядомыя. Гэтая справа адбылася праз дзень пасля таго, як былы намеснік кіраўніка Службы разведкі і бяспекі Рэспублікі Малдова Аляксандру Балана, быў затрыманы ў Румыніі за працу на КДБ Беларусі і дапытаны пракурорам.

Яго абвінавачваюць у раскрыцці сакрэтнай дзяржаўнай інфармацыі, звязанай з Румыніяй, супрацоўнікам КДБ у Беларусі. Паводле звестак румынскіх уладаў, падазраваны двойчы сустракаўся ў Будапешце (у 2024 і 2025 гадах) з супрацоўнікамі разведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ёсць падазрэнні, што падчас гэтых сустрэч ён перадаваў сакрэтную інфармацыю і атрымаў грошы ўзамен.

Міжнародныя СМІ паведамляюць, што Польшча таксама арыштавала беларускага шпіёна і высылае дыпламата, які, паводле заявы польскага прэм'ера Дональдa Тускa, «падтрымліваў агрэсіўныя дзеянні беларускай дзяржавы супраць Польшчы».

Міністэрства замежных спраў Чэхіі таксама абвясціла ў панядзелак аб высылцы беларускага дыпламата, падазраванага ў шпіянажы.

аз

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала беларускага шпіёна

09.09.2025 17:18
Прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў, што Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) у затрымала беларускага шпіёна. Гэта вынік супрацоўніцтва са службамі іншых краін.