Беларуская Служба

Палітвязняў дэпартавалі ў Літву. Мікола Статкевіч не згадзіўся пакідаць Беларусь і вярнуўся ў краіну

11.09.2025 20:26
Першыя словы Змітра Дашкевіча: «Дзеля сям'і я ўсё гэта вытрымаў!».
  .     -  .
Частка вызваленых палітвязняў. У сярэдзіне з імі - Анатоль Лябедзька. Фота: Наша Ніва

«Жы-ве Бе-ла-русь!». Палітвязні выйшлі ў Вільнюсе да людзей, што сабраліся іх сустрэць.

Вось першыя словы Ларысы Шчыраковай. Было б добра, каб гэтыя словы пачуў і Джон Коўл – піша «Наша Ніва»:

«Гэта вельмі жорстка, што я адбыла ўвесь тэрмін тры гады, а цяпер мяне яшчэ выслалі. А ў мяне тут ні дому, ні родных — нічога… ...Калонія на Антошнкіна знаходзіцца ў Гомелі, варта было проста адчыніць браму і мяне выпусіць, і я праз паўгадзіны была б дома… Мала таго, што ў мяне памерла мама, калі я была ў зняволенні, дык я зараз не магу трапіць і на яе магілу», — плача журналістка з Гомеля.

Першыя словы Змітра Дашкевіча: «Дзеля сям'і я ўсё гэта вытрымаў!»

«Я вельмі люблю сваю сямʼю. Дзеля іх я ўсё гэта вытрымаў. І ў мяне вельмі супярэчлівыя пачуцці, што ёсць воля, а няма сямʼі. Калі ім не дазволяць да мяне прыехаць, уз'яднацца, я паеду ў Беларусь назад», — сказаў Зміцер Дашкевіч.

Галіна Дзербыш расплакалася, першы раз пазваніўшы дачцэ.


Мікола Статкевіч (у цёмнай турэмнай робе) на мяжы. Мікола Статкевіч (у цёмнай турэмнай робе) на мяжы.

Паплечнік Статкевіча расказаў пра кароткую размову з ім у нейтральнай зоне

Літоўскія журналісты распыталі ў кіраўніка партыі «Народная Грамада» на эміграцыі Яўгена Вільскага, як прайшла ягоная размова ў нейтральнай зоне з лідарам гэтай арганізацыі Міколам Статкевічам, які ў знак пратэсту супраць прымусовай дэпартацыі вярнуўся назад у Беларусь.

Як сцвярджае Яўген Вільскі, размова працягвалася вельмі кароткі час, каля 5 хвілін.

За гэты час ён спрабаваў угаварыць палітыка ўсё ж такі перайсці ў Літву, кажучы, што яго там чакаюць, але гэтага зрабіць не ўдалося.

Па словах Вільскага, Статкевіч настроены вельмі рашуча, ён разумее сваю ролю і гатовы адыграць яе да канца. Выйсці ён збіраецца толькі тады, калі Беларусь будзе вольная ад улады Лукашэнкі, а цяпер хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовах.

Фізічна 69-гадовы палітык выглядае знясілена, вельмі худы, але духам бадзёры і ўсміхаецца, яго не зламалі.

Беларусам ён прасіў перадаць, каб трымаліся і змагаліся.

50 тыс. еўра для палітвязняў, якія выйшлі 11 верасня, сабрана за тры гадзіны. Пра збор фондам салідарнасці BySol было абвешчана а 17.43 паводле беларускага часу, запытаная сума была сабраная а 20.52.

нг

Сярод вызваленых палітвязняў — Мацкевіч, Статкевіч, Дзядок. Ёсць таксама грамадзяне Польшчы

11.09.2025 14:22
Сярод вызваленых палітвязняў — 14 грамадзян іншых краін.

ЗША знялі санкцыі з «Белавія». Ці заходнія самалёты зноў паляцяць у Беларусь?

11.09.2025 14:43
Аднак рашэнне Вашынгтона не азначае вяртання заходніх авіякампаній у Беларусь.

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны

11.09.2025 16:02
Кожны выпадак трэба дакументаваць і даносіць да міжнароднай супольнасці - праваабаронца.

Ёсць пайменны спіс усіх вызваленых сёння палітычных вязняў

11.09.2025 17:02
Гэта агулам 52 асобы. 

Гітанас Наўседа пра вызваленне беларускіх палітвязняў: гэта вялізны дыпламатычны поспех ЗША

11.09.2025 17:34
Навіна аб вызваленні з’явілася пасля сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з Джонам Коўлам, прадстаўніком Дональда Трампа.