Польшча з-за вучэнняў «Захад 2025» з 12 верасня закрыла мяжу з Беларуссю. Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч сказаў, што калі здарацца правакацыі, то Літва паступіць гэтак жа, паведамляе партал Delfi.lt.
«Калі здарыцца (правакацыя), кіраўнік памежнай службы гатовы ў тую ж хвіліну даць дазвол на закрыццё мяжы. (…) Калі нешта адбываецца, дрон або правакацыя, ці нейкі невыразны павышаны рух сіл ля мяжы, мы можам гэта зрабіць», – сказаў у інтэрв'ю на радыё LRT Кандратовіч.
Паводле яго слоў, пастанову аб закрыцці мяжы на больш працяглы тэрмін павінен прыняць урад Літвы. Міністр зазначыў, што мяжа з Беларуссю знаходзіцца пад пільным наглядам, а асобныя ўчасткі ўмацаваныя.
Кандратовіч зазначыў, што рашэнне Польшчы аб закрыцці мяжы выклікала нямала праблем у грамадзян ЕС, якія не паспелі пакінуць Беларусі. «Калі мы закрыем мяжу сёння, усё, яны апынуцца ў безнадзейным стане, кінутыя», – сказаў кіраўнік МУС Літвы.
вс