Аўтамабілям з беларускімі нумарамі часова дазволілі перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, але перакрочыць граніцу могуць толькі транзітам з ЕС праз Літву і толькі ў бок Беларусі.
«Праз пункты памежнага кантролю Літоўскай Рэспублікі будзе дазволена выязджаць (вяртацца) у Беларусь усім легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі. Гэта азначае, што неабходна ехаць наўпрост да мяжы, а не перамяшчацца па тэрыторыі Літвы», – гаворыцца ў афіцыйным адказе літоўскага боку, які цытуе Тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.
Згаданы крок прыняты ў сувязі з тым, што Польшча з 12 верасня закрыла мяжу з Беларуссю для ўсіх відаў транспарту, у тым ліку чыгуначнага. Рашэнне афіцыйнай Варшавы прынятае ў сувязі з правядзеннем на тэрыторыі Беларусі беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».
вс