Беларуская Служба

Палітзняволеную расіянку прысудзілі ў Беларусі да 3 гадоў калоніі

18.09.2025 12:01
27-гадовую дзяўчыну пераследуюць, верагодна, па «справе Гаюна».
a a
Яраславa Храмчанковa Foto: gomelspring.org/скрыншот

Грамадзянку Расіі Яраславу Храмчанкову 9 верасня прызналі вінаватай паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі) Крымінальнага кодэкса.

Гомельскі абласны суд прызначыў дзяўчыне тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Гомельская Вясна». Верагодна, яе асудзілі па справе «Беларускага гаюна».

Яраславе 27 гадоў. Яна грамадзянка Расіі, але жыве ў Мазыры. Яе затрымалі 23 красавіка з іншымі мазырцамі і жыхаром суседняга Ельску. Паведамляецца, што пераследуюць палітзняволеную, верагодна, па «справе Гаюна».

Нагадаем, напачатку лютага 2025 года тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што іх бот, у які людзі дасылалі інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, быў узламаны. Там утрымлівалася ўразлівая інфармацыя, у тым ліку асабістыя даныя тых, хто пісаў у бот.

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 67 пацверджаных фігурантаў гэтай справы. Агульная ж лічба затрыманых значна большая. Затрыманні па справе адбываюцца да гэтага часу.

аз

Мікалаю Статкевічу вернуты статус палітзняволенага

16.09.2025 16:04
На 16 верасня ў Беларусі 1 168 палітвязняў.

Праваабаронца «Вясны» прысвяціў удзел у марафоне беларускім палітвязням

16.09.2025 17:02
У традыцыйным марафоне, які адбыўся 14 верасня 2025 года ў Вільні, прынялі ўдзел і беларусы.