Беларуская Служба

Што будзе з польскімі фурамі, якія захраслі ў Беларусі з-за закрыцця мяжы? У Мытным камітэце абяцаюць «прымаць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам»

19.09.2025 12:26
Беларусь працягнула тэрмін знаходжання польскіх фур на тэрыторыі краіны. І спадзяецца, што цягам тыдня сітуацыя з мяжою вырашыцца.
  .  .
Чарга да мяжы. Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Roman Korotkov

«У звычайным парадку, калі мяжа адкрытая, грузавікі, у тым ліку польскія, уязджаюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Тут адбываецца перачэпка паўпрычэпаў або перагрузка грузаў у транспартны сродак ЕАЭС. Польскія грузавікі ідуць у Польшчу. Пасля таго як польскі бок закрыў граніцу, адпаведна польскія грузавікі выехаць назад у Польшчу не могуць», – пракаментаваў сітуацыю старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, перадае БелТА.

Уезд на тэрыторыю Беларусі часовы. Звычайна ўстанаўліваецца тэрмін 10 дзён. «Гэты тэрмін практычна ўжо ва ўсіх грузавікоў завяршыўся. Таму мы прынялі рашэнне аб прадаўжэнні гэтага тэрміну на дзесяць дзён», – дадаў Уладзімір Арлоўскі, звярнуўшы ўвагу, што арыенціровачна перыяд заканчваецца 27-28 верасня.

Калі не будзе да гэтага часу адкрыта мяжа, транспартныя сродкі будуць размяшчаць на пляцоўках у Беларусі і прымаць меры да перавозчыкаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

вх