Асацыяцыя «Талака» аб’явіла набор на курс італьянскай мовы з экс-палітзняволенай Наталляй Дулінай.
Фармуюцца групы ўзроўняў A2, B1, B2. Калі будзе патрэба – адкрыецца групу C1. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень анлайн. Узроўні A2, В1, B2 – бясплатна. C1 – з невялікай даплатай, пра гэта паведамляе reform.news.
Гэты курс найперш прызначаны для беларусаў, што маюць статус уцекача, міжнародную абарону або толькі падалі дакументы на атрыманне, і пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам гэтых катэгорый. Пры ўмове свабодных месцаў на курсы могуць трапіць і іншыя асобы.
Наталля Дуліна выкладае італьянскую амаль 30 гадоў, навучыла гэтай мове сотні чалавек. Нават у СІЗА вучыла сябровак, якія цікавіліся італьянскай.
У 2020 годзе Натальля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы Лінгвістычнага ўнівэрсытэта. У кастрычніку 2022 года яе затрымалі і асудзілі на 3,5 года зняволення. 21 чэрвеня 2025 года была вызвалена і дэпартаваная ў Літву.
Зарэгістравацца на курс можна тут.
вх