Беларуская Служба

ЛНР адпраўляе на беларускую выставу «Інапрам» свае дасягненні

23.09.2025 18:03
Выстава адбудзецца ў Мінску з 29 кастрычніка па 1 лістапада
 .
Ілюстрацыйнае фота.@belexpo

На міжнароднай выставе «Інапрам. Беларусь», якая адбудзецца ў Мінску з 29 кастрычніка па 1 лістапада, чакаецца прысутнасць прадпрыемстваў з сепаратысцкай Луганскай Народнай Рэспублікі.

Як пішуць мясцовыя СМІ, адным з удзельнікаў мерапрыемства стане Цэнтральнае канструктарскае бюро машынабудавання «Данец», якое з'яўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам спецыялізаванай тэхнікі, неабходнай для стварэння монакрышталічнага сінтэтычнага сапфіру.

Таксама ў Мінск прыедуць са сваімі ўзорамі і прапановамі завод «Юніс» з Антрацыта, які выпускае радыятары, луганскае прадпрыемства «Азон» (партатыўныя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і інш.) і Луганскі холадакамбінат.

belmarket.eu/вх