Як паведаміў 23 верасня дэлегацыя, якую ачольвае намеснік старшыні расійскага ўрада Крыму і сталы прадстаўнік Крыму пры прэзідэнце Расіі Георгій Мурадаў, правяла сустрэчу з расійскім амбасадарам у Беларусі Барысам Грызловым і наведала муфтыят Беларусі, паведамляе «Свабода» са спасылкай на крымскі тэлеканал «Крым24».
Аб адказе на гэтае запрашэнне з боку муфтыя Беларусі Абу-Бекір Шабановіча ў сюжэце тэлеканала не паведамляецца. Ніякай інфармацыі аб гэтым няма і на афіцыйным сайце Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі.
Крымскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што Георгій Мурадаў выказаў зацікаўленасць аб супрацы з Іўем, дзе пражывае найбольшая колькасць татар у Беларусі.
«Мы павінны надаць увагу мясцовай радзіме крымскіх татар, паколькі заўсёды надаем увагу міжнацыянальным дачыненням. І гэта той кампанент, які звязвае цясней нашыя шматнацыянальныя народы», – сказаў Мурадаў.
Згодна з інфармацыяй тэлеканала «Крым 24», на сустрэчы з Барысам Грызловым дэлегацыя абмеркавала магчымасць аднаўлення чыгуначнага злучэння Беларусі і Крыма, якое пакуль немагчыма праз умовы бяспекі. У той жа час, як і раней, абмяркоўваюць магчымасць далучэння асобнага вагону да расійскіх цягнікоў у Смаленску.
У Міністэрстве культуры анексаванага Расіяй Крыму паведамілі, што крымская дэлегацыя правяла таксама сустрэчы з намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Андрэем Болтрыкам, з кіраўніцтвам і студэнтамі БДК, а таксама шэрагу ВНУ ў Гродне.
Адзначаецца, што будуць падпісаныя дамовы і мемарандумы аб супрацы паміж установамі сферы культуры Крыму і Беларусі.
Беларусь пачала ўмацоўваць кантакты з анексаваным Расіяй Крымам пасля расійскага поўнамаштабнага ваеннага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.
аз