Беларуская Служба

Грамадзяне Беларусі змогуць да 30 дзён знаходзіцца ў Кыргызстане без рэгістрацыі

29.09.2025 14:22
Беларусь і Кыргызстан падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве па выніках сустрэчы ў Мінску прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і старшыні Кабінета Міністраў – кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Адылбека Касымаліева.
Аўдыё

Сярод гэтых дакументаў і пагадненне аб парадку знаходжання грамадзян на тэрыторыі дзвюх дзяржаў.

Пасля ўступлення дакумента ў сілу «грамадзяне адной краіны, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі другой, будуць вызваляцца ад абавязку рэгістрацыі ў кампетэнтных органах на працягу 30 каляндарных дзён з даты ўезду».

Таксама Беларусь і Кыргызстан падпісалі пагадненне аб рэадмісіі, «дарожную карту» аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва да 2030 года і міжведамасны мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы лічбавага развіцця.

вх