Беларуская Служба

Палітвязнямі за верасень былі прызнаныя ажно 77 чалавек

29.09.2025 15:53
На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1201 чалавек.
,  . ,
Інсталяцыя, прысвечаная А. Пачобуту, у Беластокуфота: Беларуская служба Польскага радыё

Палітвязнямі за верасень былі прызнаныя ажно 77 чалавек.

Акрамя гэтага, праваабаронцы даведаліся пра вызваленні мінімум 10 палітвязняў, якія цалкам адбылі тэрміны, сярод гэтых людзей — гісторык Ігар Мельнікаў, паведамляюць праваабаронцы з «Вясны».

Праваабаронцы паведамляюць пра мінімум 78 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна». Агульная колькасць людзей, затрыманых па гэтай справе значна большая. Аднак праваабаронцы падкрэсліваюць, што палітычны пераслед 78 чалавек быў поўнасцю верыфікаваны і пацверджаны.

11 верасня адразу 52 чалавекі, сярод якіх у тым ліку 40 палітзняволеных, былі прымусова вывезеныя з беларускіх турмаў. Памілаванне адбылося ў выніку сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у ліку якой Джон Коўл, прадстаўнік Трампа. Папярэдні раз Коўл прыязджаў у Беларусь 21 чэрвеня 2025 года, пасля чаго быў вызвалены Сяргей Ціханоўскі. Таксама паведамляецца, што ЗША здымаюць санкцыі з авіякампаніі «Белавія». Палітвязняў адразу з месцаў няволі прымусова вывезлі ў Літву праз пункт пропуску «Каменны лог».

Вядома, што Мікола Статкевіч адмовіўся ад дэпартацыі, выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе між Беларуссю і Літвою. Ён павярнуўся ў Беларусь, з таго часу яго лёс невядомы. Верагодна, яго зноў змясцілі за краты.

Сталла вядома, што група еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў, у якую ўваходзіць польская партыя «Права і справядлівасць» у Еўрапейскім парламенце, у аўторак у Страсбургу вырашыла рэкамендаваць на прэмію Сахарава Андрэя Пачобута, актывіста польскай меншасці, які знаходзіцца ў турме ў Беларусі, паведаміла Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

Прэмія імя Сахарава за свабоду думкі, якая прысуджаецца Еўрапейскім парламентам з 1988 года.

вх