Як паведамляе агенцтва РБК, гэта адбылося пасля перапынку, які пачаўся ўвосень 2024 года.
На Пецярбургскай біржы за ліпень-верасень на таргах рэалізавалі 96,9 тысяч тон беларускіх нафтапрадуктаў, што на 36% больш, чым летась за аналагічны перыяд. Толькі за верасень продаж бензіну з беларускіх НПЗ павялічыўся на 168% у вымярэнні месяц да месяца, а дызельнага паліва – на 83 %.
Пастаўкі з Беларусі маюць нясталы характар, і гэты разам аднаўленне супала з пачаткам павелічэння напружанасці на ўнутраным паліўным рынку Расіі. Эксперты мяркуюць, што частка беларускага паліва ў аб’ёме попыту невялікая, але важная для вырашэння сітуацыйных праблем.
25 верасня віцэ-прэм’ер Расеі Аляксандр Новак заявіў аб працягу забароны на экспарт дызельнага паліва і бензіну да канца 2025 году, якую ўвялі сёлета з 1 сакавіка пасля ўкраінскіх удараў, сканцэнтраваных на аб’ектах нафтаперапрацоўкі і захоўвання нафтапрадуктаў.
Раней Reuters паведамляла, што Расія магла страціць да 17 адсоткаў магутнасці нафтаперапрацоўкі праз напады ўкраінскіх дронаў. Некалькі буйных заводаў цалкам спынілі вытворчасць, напады адбываюцца на фоне піка сэзоннага піка попыту.
вх