Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская паразмаўляла з Уладзімірам Зяленскім на саміце ў Капенгагене

02.10.2025 14:17
У 7-м Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці бяруць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў у цэлым каля 50 краін.
         .
Святлана Ціханоўская паразмаўляла з Уладзімірам Зяленскім на саміце ў Капенгагене.Крыніца: сацсеткі Святланы Ціханоўскай/скрыншот

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зеленскім на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене.

«Радая пабачыць прэзідэнта Зяленскага. Мы падтрымліваем Украіну і яе барацьбу за свабоду і незалежнасць. Бо ад Украіны залежыць і лёс Беларусі. Дзякуй прэзідэнту Зяленскаму за мужнасць і дамову працягваць камунікацыю», – сказала яна.

У 7-м Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці бяруць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў у цэлым каля 50 краін.

вс