«Шчыра віншую Марыю Карыну Мачада з заслужанай узнагародай — Нобелеўскай прэміяй міру.
Сваёй мужнасцю, непахіснай вернасцю каштоўнасцям свабоды і адданасцю барацьбе за дэмакратыю ты натхняеш мільёны людзей па ўсім свеце. Гэтая ўзнагарода — прызнанне нязломнасці і веры ў сілу народа Венесуэлы.
Я захапляюся і цаню нашае сяброўства. Разам мы ўсё адолеем!», гаворыцца ў віншаванні лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл.
Святлана Ціханоўская падтрымлівае сувязь з Марыяй Карынай Мачада на працягу апошняга году. Разам яны сазвоньваліся, перапісваліся, а таксама выступалі на супольных мерапрыемствах.
Крыніца: Светлана Тихановская/юл