У новым годзе расійскіх дзяцей, малодшых за 14 гадоў, чакаюць змены ў правілах перасячэння мяжы з Беларуссю і шэрагам іншых краін і тэрыторый. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.
З 20 студзеня наступнага года для наведвання Беларусі, Казахстану, Кыргызстану, а таксама самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асетыі непаўналетнім расіянам неабходна будзе аформіць замежны пашпарт.
З пераліку дакументаў, неабходных для выезду з РФ і ўезду ў краіну дзяцей да 14 гадоў, будзе выключана пасведчанне аб нараджэнні – раней дапускалася выкарыстанне ўнутраных дакументаў.
Новыя патрабаванні будуць ужывацца ва ўсіх выпадках выезду непаўналетніх, незалежна ад таго, падарожнічаюць яны з бацькамі ці ў складзе арганізаваных груп. Разам з тым падлеткі, старэйшыя за 14 гадоў, і дарослыя змогуць і надалей наведваць названыя краіны і тэрыторыі з унутраным пашпартам РФ.
нг