51‑гадовага ўдзельніка праграмы «Клуб вясёлых і знаходлівых» Васіля Краўчука затрымалі ў Пецярбургу. Тры гады таму мужчыну асудзілі на радзіме да двух гадоў хатняй хіміі за каментар у тэлеграме – ён пажартаваў пра супрацоўніцу Інспекцыі па справах непаўналетніх, паведаміла «Наша Ніва».
20 снежня 2020 года Васіль убачыў у тэлеграме навіну пра тое, як у адной беларускай школе супрацоўніца міліцыі крычала на дзяцей, выкарыстоўваючы пры гэтым нецэнзурную лексіку. З гэтай нагоды пінчук напісаў у каментарах жарт у тэлеграм-канале «Каратели Беларуси», які раней гучаў на тэлебачанні ў праграме «Клуб вясёлых і знаходлівых». Гэта быў перафразаваны фрагмент вядомай дзіцячай песні з мультфільма пра Чабурашку і Кракадзіла Гену.
Каментар быў наступнага зместу: «Лера стерва на работе, Лера стерва и в быту, потому что секс у Леры, только раз в году».
Праз два тыдні супрацоўнікі міліцыі прыехалі ў кватэру маці Васіля, за якой мужчына прыглядае, адвезлі яго па месцы пражывання і правялі там ператрус. Праз два тыдні сілавікі прыехалі ў кватэру маці абвінавачанага і канфіскавалі старэнькі смартфон.
У выніку супраць Васіля завялі крымінальную справу па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка міліцыі.
Пракурор запрасіў для коміка пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў выплаціць пацярпелай міліцыянтцы 1000 рублёў маральнай шкоды.
Праз тры месяцы пасля прысуду мужчына перастаў выходзіць на сувязь і быў абвешчаны ў вышук. Знайсці яго ўдалося толькі праз тры гады – у Пецярбургу.
Цяпер Васіль знаходзіцца ў аддзяленні паліцыі Маскоўскага раёна, чакае экстрадыцыю ў Беларусь.
аз