Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», у так званай справе Гаюна затрыманыя і змешчаныя пад варту як мінімум 111 чалавек. Судовыя працэсы па гэтай справе адбываюцца амаль штодня, фігурантам прызначаюць як «хімію з накіраваннем», так і калонію. Частку спраў перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды, а ўдзельнікаў уносяць у спіс «экстрэмістаў».
«Беларускі Гаюн» быў ініцыятывай, што збірала інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі і перадавала гэтыя звесткі для ацэнкі ваенных пагроз. Сёлета на пачатку лютага стала вядома, што сілавікі атрымалі доступ да базы кантактаў праекта.
Ягоны кіраўнік Антон Матолька пацвердзіў узлом і абвясціў пра спыненне дзейнасці, пасля чаго сам знік з публічнай прасторы. З таго часу праект, які раней быў важнай крыніцай інфармацыі для беларускіх і міжнародных СМІ, больш не працуе.
эж