Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра прысуд палітвязню з Мазыра, фатографу Аляксею Кайдашу, які знаходзіцца за кратамі з лютага гэтага года. Як паведамляе «Гомельская вясна», суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», прыгаварыўшы да трох гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Аляксея Кайдаша затрымалі ў лютым 2025 года і пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за нібыта распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак пасля заканчэння тэрміну яго не вызвалілі – супраць яго распачалі крымінальную справу, пасля чаго мужчына быў пераведзены ў СІЗА №3 у Гомелі, дзе, як мяркуецца, утрымліваецца дагэтуль.
19 мая беларускія праваабаронцы прызналі Аляксея Кайдаша палітвязнем.
Да арышту ён працаваў прафесійным фатографам у Мазыры, рабіў вясельныя, дзіцячыя і партрэтныя фота, а таксама камерцыйныя здымкі для каталогаў і меню.
Падрабязнасці абвінавачвання пакуль невядомыя, але, паводле меркавання праваабаронцаў, існуе верагоднасць, што Кайдаша рэпрэсавалі ў сувязі са «справай «Беларускага Гаюна» – праекта, які маніторыў перамяшчэнні расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны.
вс