Пракурор Гомеля Уладзіслаў Журакоўскі адказаў, чаму караюць за падпіску на незалежныя рэсурсы.
«Чым больш у групы падпісчыкаў — тым вышэйшая яе бачнасць у рэкамендацыях. Чым больш лайкаў — тым больш актыўнае яе прасоўванне. І вось палітычна нейтральны малады чалавек, які ніколі раней не цікавіўся палітыкай, па выпадковым запыце або праз рэкамендацыі трапляе ў такую групу. (…) Менавіта таму заканадаўства прадугледжвае адказнасць за падпіску на падобныя рэсурсы — кожны ўдзельнік міжвольна павышае іх небяспечную папулярнасць», — сказаў ён «Гомельскім ведамасцям», аб чым піша "Ніша Ніва".
Пракурор запэўнівае, што за адзін лайк не пасадзяць. Але калі вы «пастаянна каментуеце, лайкаеце не толькі карцінку, але і тэкставую інфармацыю», за гэта будуць караць.
нг