Дональд Трамп прызначыў Джона Коўла спецыяльным пасланнікам ЗША ў Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацсетцы Truthsocial. У допісе Дональд Трамп зазначыў, што ідзе далейшая праца па вызваленню беларускіх палітвязняў.
«Я рады паведаміць, што Джон Коўл, вядомы як адзін з сапраўды выдатных юрыстаў нашай краіны, сярод перамог якога была першая буйная выйгрышная справа, датычная тытунёвых вырабаў, намінаваны на пасаду спецыяльнага пасланніка ЗША ў Беларусі. Ён ужо паспяхова дамовіўся аб вызваленні 100 закладнікаў і мае намер вызваліць яшчэ 50», – напісаў Трамп.
Трамп таксама зазначыў, што загадзя дзякуе Аляксандру Лукашэнку за яго ўвагу да вызвалення дадатковых людзей. Пры гэтым Лукашэнку амерыканскі лідар зноў назваў «паважаным прэзідэнтам Беларусі».
вс