Беларуская Служба

З Беларусі выпусцяць кіроўцаў літўскіх грузавікоў

10.11.2025 08:11
Пры гэтым часова прыпыняецца выпуск грузавога транспарту з літоўскімі рэгістрацыйнымі знакамі з беларускіх пунктаў пропуску на выезд з краіны. 
Ілюстрацыйнае фотаImage by GREGOR from Pixabay/CC0

У Беларусі, пасля закрыцця Літвой мяжы, затрымаліся каля 1100 літоўскіх грузавікоў. Яны будуць перамешчаны ў пункт пропуску «Катлоўка», вадзіцелі змогуць выехаць, піша Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Большая частка машын знаходзілася на пад'язных шляхах да пунктаў пропуску «Каменны лог» і «Беняконі». Цяпер яны будуць перамешчаныя на спецыяльныя стаянкі ў Катлоўцы. Адначасова з гэтым Дзяржпагранкамітэт з 9:00 10 лістапада перастаў выпускаць з краіны грузавыя аўтамабілі з літоўскай рэгістрацыяй у адпаведнасці з рашэннем МЗС.

«У мэтах арганізаванага пераразмеркавання грузаперавозчыкаў па месцах стаянак выпуск грузавога транспарту з літоўскімі рэгістрацыйнымі знакамі з беларускіх пунктаў пропуску на выезд з Рэспублікі Беларусь часова прыпыняецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Літва закрыла мяжу з Беларуссю пасля прылёту ў краіну некалькіх дзясяткаў метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі (гэта прывяло да прыпынення працы аэрапортаў). Мяжа застанецца зачынена як мінімум да 30 лістапада.

Крыніца: Медиазона.Беларусь/юл