Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі адзначаюць, што рэжым Лукашэнкі стасуе прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт.130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна выключна для абароны інстытутаў улады.
Праваабаронцам стала вядома пра чарговыя выпадкі асуджэння беларусаў па абвінавачанні ў «экстрэмізме». Ахвярамі лукашыстаў сталі 9 чалавек: Андрэй Бакурэнка, Аляксандр Хомчык, Мікалай Люцкевіч, Аляксандр Ваўчок, Яўген Дземянаў, Аляксандр Казак, Антон Раван, Аляксандр Скараход, Аляксандр Елісееў.
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці заявілі, што пазбаўленне волі гэтых людзей з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі - палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым правааабронцы запатрабавалі ад уладаў Беларусі перагледзець вынесеныя ды вызваліць названых палітзняволеных.
На дадзены момант 1255 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі ў Беларусі
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл