Беларуская Служба

Аўтобусы ў Польшчу праз КПП «Бераставіца» запускае буйны перавозчык

16.11.2025 12:56
Сталі вядомыя кошты квіткоў і расклад.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэйсы з Мінска ў Варшаву праз пункт пропуску ў Бераставіцы на беларуска-польскай мяжы запускае пасажырскі перавозчык Ecolines. Аўтобусы будуць курсіраваць з 19 лістапада. Адпраўленне з Мінска ў 17.00.

Рэйсы Мінск-Беласток-Варшава будуць выконвацца па серадах, чацвяргах, пятніцах. Кошт білета - 140 рублёў.

Варшава - Беласток - Мінск з адпраўленнем у 01.10 Ecolines запускае з 21 лістапада па пятніцах, суботах і нядзелях.

14 лістапада стала вядома, што Польшча плануе 17 лістапада адкрыць два пагранпераходы на мяжы з Беларуссю — Баброўнікі (Бераставіца) і Кузніца (Брузгі). Раніцай 15 лістапада Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пацвердзіў, што польскі бок афіцыйна праінфармаваў Мінск аб адкрыцці пагранпераходаў 17 лістапада з 02:00 па беларускім часе.

Праз Кузніцу змогуць ехаць толькі легкавыя аўтамабілі, а праз Баброўнікі - легкавыя аўтамабілі, аўтобусы і грузавікі з краін ЕС, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю і Швейцарыі.

З 17 лістапада адразу некалькі перавозчыкаў запусцяць аўтобусныя рэйсы праз "Бераставіцу". Такую інфармацыю апублікаваў тэлеграм-канал сэрвісу па продажы білетаў "Атлас".

Паводле інфармацыі сервісу, пачнуць курсіраваць аўтобусы як мінімум пяці перавозчыкаў.

Маршруты з Гродна ў Беласток запусцяць: ТАА "Зэт"; "Гродна Экспрэс" і "Беласток Экспрэс"; ТАА «Трансагенцтва Фаварыт».

Кошт білета ва ўсіх названых перавозчыкаў складзе 100 рублёў.

Рэйсы з Гродна ў Варшаву праз Беласток анансавалі: "Гродна Экспрэс" і "Беласток Экспрэс".

Кошт квітка да Варшавы - 130 рублёў.

Крыніца: Хартыя'97

нг

Ноччу з нядзелі на панядзелак зноў пачнуць працаваць закрытыя раней КПП на мяжы з Беларуссю

16.11.2025 10:11
Пераход у Кузніцы быў закрыты з лістапада 2021 года.