Беларуская Служба

Для беларусаў Польшчы з’явіцца адмысловы сайт

17.11.2025 18:58
Уся інфармацыя на сайце будзе пададзеная паводле афіцыйных крыніцаў і актуальных законаў.
Варшаваjackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Для беларусаў, якія жывуць у Польшчы, ствараецца сайт. Там можна будзе знайсці інфармацыю, якая спросціць арганізацыю жыцця ў Польшчы. Актуальна праект знаходзіцца на фінальнай стадыі распрацоўкі, паведаміў Аб’яднаны пераходны кабінет.

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка правёў чарговую сустрэчу ва Урадавым інфармацыйным цэнтры Польшчы наконт пытання арганізацыі інфармацыйнага рэсурсу для грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы.

Плануецца, што на сайце можна будзе знайсці інфармацыю пра кантакты, у тым ліку спасылкі на інфармацыйная старонкі патрэбных польскіх дзяржорганаў і ўстановаў, а таксама адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні, адзначае АПК.

Беларусы ў Польшчы таксама знойдуць на партале карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасцей, працэсу легалізацыі, доступу да сацыяльных выплатаў, магчымасцяў працаўладкавання, вядзення гаспадарчай дзейнасці, адукацыі дзяцей і іншае.

Уся інфармацыя на сайце будзе пададзеная паводле афіцыйных крыніцаў і актуальных законаў.

вс