Беларуская Служба

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» дзве кнігі Сашы Філіпенкі

17.11.2025 19:39
У верасні гэтыя кнігі трапілі ў спіс забароненых да распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» дзве кнігі Сашы ФіліпенкіКалаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Дзве кнігі Сашы Філіпенкі ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі». Адпаведнае рашэнне прыняў 13 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Экстрэмісцкімі выданнямі прызнаныя друкаваныя кнігі «Слон» і «Чырвоны крыж», якія сёлета выпусціла на беларускай мове кракаўскае выдавецтва Gutenberg Publisher. У «Чырвоным крыжы» падзеі адбываюцца ў часы Другой сусветнай вайны, а «Слон» закранае тэму цяперашняй вайны Расіі супраць Украіны.

У верасні гэтыя кнігі трапілі ў спіс забароненых да распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі.

вс