У Беларусі фіксуецца спад прамысловай вытворчасці і зніжэнне запасаў гатовай прадукцыі на складах. Паводле Белстата, за студзень–кастрычнік 2025 года аб’ём прамысловай вытворчасці склаў 98,7 % да таго ж перыяду мінулага года, што азначае падзенне на 1,3 працэнтнага пункта, паведамляе выданне pozirk.online.
Асабліва скарацілася апрацоўчая прамысловасць: мінус 2 працэнтныя пункты пасля нязначнага росту ў першым паўгоддзі. Пагоршылася і сітуацыя з вытворчасцю электраэнергіі, газа, цяпла і кандыцыянавання паветра: замест ранейшага росту цяпер назіраецца зніжэнне на 0,1 пункта. Гэта сведчыць пра слабейшы попыт з боку прамысловасці.
Запасы на складах таксама трохі скараціліся: з 83,7 % да 81,2 % месячнага аб’ёму вытворчасці (з 11 593,4 да 11 311 млн рублёў). Выняткам застаецца Мінск, дзе запасы выраслі да 120 %. Еўразійскі банк развіцця адзначае, што рост эканомікі тармозіць падзенне выпуску на фоне ахаладжэння знешняга попыту.
эж