Беларуская Служба

У Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 230 тысяч замежнікаў

01.12.2025 11:33
За дзевяць месяцаў 2025 года колькасць замежнікаў, якія працуюць у Беларусі, павялічылася ў 1,5 раза: на 1 студзеня іх было 21 тысяча.
Беларуская мяжаФото: spring96.org

У Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 230 тысяч замежнікаў. 167 тысяч пражываюць пастаянна, 63 тысячы маюць дазвол на часовае пражыванне,  — паведамляе euroradio

Сярод апошніх 24 тысячы прыехалі ў Беларусь вучыцца, а больш за 32 тысячы — для працоўнай дзейнасці. За дзевяць месяцаў 2025 года колькасць замежнікаў, якія працуюць у Беларусі, павялічылася ў 1,5 раза: на 1 студзеня іх было 21 тысяча.

З пачатку 2025 года з Беларусі выслалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў, якія парушылі заканадаўства. У тым ліку — 1,3 тысячы нелегальных мігрантаў.

эж