Мужчыну затрымалі вясной пры невядомых абставінах. Прапагандысты паказалі, як яго вядуць па балоцістай мясцовасці некалькі супрацоўнікаў КДБ з аўтаматамі.
Паводле інфармацыі прэс-службы Палка Каліноўскага, Васіль далучыўся да іх у маі 2022 года, але пакінуў падраздзяленне ўжо ў чэрвені таго ж года па ўласным жаданні.
Агулам каліноўцаў абвінавацілі паводле дванаццаці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У выніку Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі, а Васілю Верамейчыку прызначылі 13 гадоў калоніі.
Верамейчык і Грачыха ўтрымліваюцца ў СІЗА-1 на Калядзічах.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл