Беларуская Служба

Лукашэнка правёў перамовы з султанам Амана

01.12.2025 13:01
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся буйныя праекты ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, а таксама экспартныя пастаўкі на рынкі Азіі і Афрыкі.
Сустрэча Лукашэнкі з султанам Аманателеграм-канал «Пул Первого»

Дзяржаўная прэса адзначала высокі ўзровень даверу і сур'ёзны прагрэс пасля кастрычніцкага візіту султана ў Мінск.

Асаблівая ўвага - будаўніцтву цэлюлозна-папяровага камбіната ў Беларусі і новым сумесным вытворчасцям у сферы харчавання.

Бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы турызму, экспарце беларускіх прадуктаў і стварэнні сумесных вытворчасцей на тэрыторыі Беларусі.

У сваю чаргу незалежныя СМІ звярнулі ўвагу на тое, што падчас візіту ў Аман Лукашэнка знік на два дні. 

Звязаны з прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Першага» толькі сёння апублікаваў два практычна ідэнтычныя фотаздымка з беларускім узурпатарам у Амане. Гэта першыя здымкі Лукашэнкі пасля ягонага прылёту ў краіну ў пятніцу.

юл