Паколькі рух метэазондаў з кантрабандай працягвае парушаць працу Віленскага аэрапорта, урад на наступным тыдні абвесціць надзвычайную сітуацыю, заявіла прэмʼер-міністр Інга Ругінене.
«У цяперашні час распрацоўваецца прававая база і дакументы для надзвычайнай сітуацыі. Спецыялісты прынялі рашэнне, што форма надзвычайнай сітуацыі будзе аптымальнай на сённяшні дзень, і я прыслухоўваюся да іх меркавання, таму мы абʼявім (надзвычайную сітуацыю) на наступным тыдні», – заявіла І. Ругінене журналістам.
За мінулы тыдзень у паветранай прасторы Літвы была зафіксавана выключная актыўнасць шароў з кантрабандай, якія запускаюцца з Беларусі. У сувязі з вялікай колькасцю шароў у пятніцу ўвечары была часова прыпынена праца Віленскага аэрапорта. У суботу ён аднавіў сваю працу. Аэрапорт быў ізноў зачынены ў нядзелю ўвечар. Віленскі аэрапорт аднавіў працу раніцай у панядзелак.
Дырэктар кампаніі Oro navigacija (Паветраны рух) Саўлюс Батавічус паведаміў, што Віленскі аэрапорт з-за шароў, што ляцяць у яго бок, быў зачынены на 11 гадзін. Паводле яго слоў, усяго было запушчана 60 шароў, з якіх каля 40 знаходзіліся ў зонах, крытычна важных для руху транспарту ў Віленскім аэрапорце.
Дэлфі/ав