5 снежня – Міжнародны дзень валанцёраў. Ён быў заснаваны 17 снежня 1985 года Генеральнай Асамблеяй ААН.
Мэта гэтага дня і суправаджальных мерапрыемстваў, сярод іншага, – прызнаць і ацаніць намаганні тых, хто займаецца дзейнасцю для іншых, і прадэманстраваць грамадству значны ўклад, які яны ўносяць у сацыяльнае развіццё на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях. Гэта таксама магчымасць прасоўваць валанцёрства і абменьвацца ведамі і вопытам.
«Валанцёры трымаюць Беларусь на руках ціхай, штодзённай, але моцнай справай. Ваша дапамога неацэнная, і я веру, што дзякуючы ёй мы будуем Беларусь, у якой нікому не давядзецца баяцца дапамагчы іншым», – звярнулася да беларускіх валанцёраў Святлана Ціханоўская.
Валанцёры – людзі з гарачымі сэрцамі, якія не праходзяць міма чужога болю.
«Час ад часу я чую пытанне: што я магу змяніць. Я заўсёды адказваю: Паглядзіце на тых, хто дапамагае ўжо сёння. Вы дапамагаеце і ў Беларусі, і за мяжой. Нават, калі давялося пачынаць усё нанова», – сказала Святлана Ціханоўская.
ав