Канферэнцыя высокага ўзроўню «Стварэнне асноў для дэмакратычных перамен», якая праходзіць 8 снежня ў Бруселі, прысвечаная «прэзентацыі заканадаўства новай Беларусі», заявіла на адкрыцці кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская. Пра гэта паведамляе «Позірк».
Паводле слоў палітыка, «ідэя гэтага заканадаўства простая: стабілізаваць дэмакратыю, выкараніць карупцыю, адрадзіць сістэму правасуддзя, якая служыць народу, а не ўраду, наблізіць Беларусь да Еўропы, гарантаваць, што дыктатура ў Беларусі ніколі не паўторыцца».
«Мы не мусім толькі марыць пра будучыню. Перш чым будаваць дом, мы маем спачатку спраектаваць яго і стварыць чарцяжы. Сённяшняе мерапрыемства менавіта пра гэта – пра беларускі дом у еўрапейскім суседстве. Гэта тое, што мы называем «пазітыўнай альтэрнатывай», і гэта частка нашай кампаніі «Еўрапейская дарожная карта для Беларусі», – сказала яна.
вс