Беларуская Служба

Мігранты, якія капаюць тунэль, атрымліваюць перавагі

16.12.2025 12:13
Пра гэта расказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кярвінскі.
   -
Затрыманне мігрантаў на польска-літоўская мяжыфота: Памежная служба

Хто капае тунэлі пад мяжой з Польшчай? «Беларускія службы», – адказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі ў ранішнім інтэрв'ю на RMF FM.

«У гэтым удзельнічаюць мігранты з Курдыстана, якія капаюць гэтыя тунэлі. У іх ёсць перавага – яны першымі праходзяць праз гэты тунэль, не стаячы ў чарзе», – сказаў міністр.

Ён дадаў, што Беларусь імпартуе вялікую колькасць курдаў.

«У капанні гэтых тунэляў удзельнічаюць мігранты з Курдыстана. Яны атрымліваюць перавагі, калі капаюць тунэль, дзякуючы чаму яны праходзяць першымі», – сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі.

«Гэта маладыя, здаровыя і моцныя мужчыны, якіх абслугоўваюць расійскія або беларускія службы», – дадаў ён.

RMF/ав