Музыкі запрашаюць на самы ўтульны перадсвяточны вечар года – 20 снежня.
Канцэрт адбудзецца ў акустычным фармаце, які гарантуе цёплую атмасферу і асаблівую магію.
Дуэт з дзвюх гітараў, адмысловы калядны рэпертуар, які падорыць надзею і святочны настрой – запрашаюць арганізатары.
Беларуская служба Польскага радыё з'яўляецца медыяпатронам канцэрту. У нашых сацсетках можна выйграць квіток на канцэрт.
Каб атрымаць яго, трэба:
✅Падпісацца на старонку Беларуская служба Польскага радыё;
✅Паставіць «падабайку» на гэты пост;
✅Напісаць у каментарах сваю любімую песню Лявона Вольскага.
Пераможца будзе абраны выпадковым чынам у пятніцу, 19 снежня, а 12-ай гадзіне дня.
Час і месца: 20 снежня ў Stand Up Lokal (Stanisława Noakowskiego, 16).
ав