У Мінску разглядзелі апеляцыю на завочны прысуд па справе фондаў BYSOL і BY_Help. Паведамляецца, што «судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда вырашыла пакінуць без зменаў прысуд Гомельскага абласнога суда ад 25 жніўня ў дачыненні да Лапко Аляксандра Мікалаевіча, а апеляцыйную скаргу – без задавальнення».
«Вясна» нагадвае, што летам Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу паводле абвінавачвання супрацоўнікаў фондаў BYSOL і BY_Help Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук і Аляксандра Падгорнага. Іх асудзілі завочна.
Іх прызналі вінаватымі і па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакарання прызначыў: Стрыжаку і Лявончыку па 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ліхачэўскаму, Кузьмянкову, Лапко і Падгорнаму па 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Жук – 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
аз